Выбрать книгу по жанру
Фантастика и фэнтези
- Боевая фантастика
- Героическая фантастика
- Городское фэнтези
- Готический роман
- Детективная фантастика
- Ироническая фантастика
- Ироническое фэнтези
- Историческое фэнтези
- Киберпанк
- Космическая фантастика
- Космоопера
- ЛитРПГ
- Мистика
- Научная фантастика
- Ненаучная фантастика
- Попаданцы
- Постапокалипсис
- Сказочная фантастика
- Социально-философская фантастика
- Стимпанк
- Технофэнтези
- Ужасы и мистика
- Фантастика: прочее
- Фэнтези
- Эпическая фантастика
- Юмористическая фантастика
- Юмористическое фэнтези
- Альтернативная история
Детективы и триллеры
- Боевики
- Дамский детективный роман
- Иронические детективы
- Исторические детективы
- Классические детективы
- Криминальные детективы
- Крутой детектив
- Маньяки
- Медицинский триллер
- Политические детективы
- Полицейские детективы
- Прочие Детективы
- Триллеры
- Шпионские детективы
Проза
- Афоризмы
- Военная проза
- Историческая проза
- Классическая проза
- Контркультура
- Магический реализм
- Новелла
- Повесть
- Проза прочее
- Рассказ
- Роман
- Русская классическая проза
- Семейный роман/Семейная сага
- Сентиментальная проза
- Советская классическая проза
- Современная проза
- Эпистолярная проза
- Эссе, очерк, этюд, набросок
- Феерия
Любовные романы
- Исторические любовные романы
- Короткие любовные романы
- Любовно-фантастические романы
- Остросюжетные любовные романы
- Порно
- Прочие любовные романы
- Слеш
- Современные любовные романы
- Эротика
- Фемслеш
Приключения
- Вестерны
- Исторические приключения
- Морские приключения
- Приключения про индейцев
- Природа и животные
- Прочие приключения
- Путешествия и география
Детские
- Детская образовательная литература
- Детская проза
- Детская фантастика
- Детские остросюжетные
- Детские приключения
- Детские стихи
- Детский фольклор
- Книга-игра
- Прочая детская литература
- Сказки
Поэзия и драматургия
- Басни
- Верлибры
- Визуальная поэзия
- В стихах
- Драматургия
- Лирика
- Палиндромы
- Песенная поэзия
- Поэзия
- Экспериментальная поэзия
- Эпическая поэзия
Старинная литература
- Античная литература
- Древневосточная литература
- Древнерусская литература
- Европейская старинная литература
- Мифы. Легенды. Эпос
- Прочая старинная литература
Научно-образовательная
- Альтернативная медицина
- Астрономия и космос
- Биология
- Биофизика
- Биохимия
- Ботаника
- Ветеринария
- Военная история
- Геология и география
- Государство и право
- Детская психология
- Зоология
- Иностранные языки
- История
- Культурология
- Литературоведение
- Математика
- Медицина
- Обществознание
- Органическая химия
- Педагогика
- Политика
- Прочая научная литература
- Психология
- Психотерапия и консультирование
- Религиоведение
- Рефераты
- Секс и семейная психология
- Технические науки
- Учебники
- Физика
- Физическая химия
- Философия
- Химия
- Шпаргалки
- Экология
- Юриспруденция
- Языкознание
- Аналитическая химия
Компьютеры и интернет
- Базы данных
- Интернет
- Компьютерное «железо»
- ОС и сети
- Программирование
- Программное обеспечение
- Прочая компьютерная литература
Справочная литература
Документальная литература
- Биографии и мемуары
- Военная документалистика
- Искусство и Дизайн
- Критика
- Научпоп
- Прочая документальная литература
- Публицистика
Религия и духовность
- Астрология
- Индуизм
- Православие
- Протестантизм
- Прочая религиозная литература
- Религия
- Самосовершенствование
- Христианство
- Эзотерика
- Язычество
- Хиромантия
Юмор
Дом и семья
- Домашние животные
- Здоровье и красота
- Кулинария
- Прочее домоводство
- Развлечения
- Сад и огород
- Сделай сам
- Спорт
- Хобби и ремесла
- Эротика и секс
Деловая литература
- Банковское дело
- Внешнеэкономическая деятельность
- Деловая литература
- Делопроизводство
- Корпоративная культура
- Личные финансы
- Малый бизнес
- Маркетинг, PR, реклама
- О бизнесе популярно
- Поиск работы, карьера
- Торговля
- Управление, подбор персонала
- Ценные бумаги, инвестиции
- Экономика
Жанр не определен
Техника
Прочее
Драматургия
Фольклор
Военное дело
Так сказаў Заратустра (на белорусском языке) - Ницше Фридрих Вильгельм - Страница 63
Мой цень клiча мяне? Што мне да ценю? Хай даганяе мяне, я ўцяку ад яго".
Так сказаў Заратустра сэрцу свайму i пабег. Але той, хто быў за iм, патрапляў след у след: так што цяпер трое беглi адзiн за адным: паперадзе ўсiх бег жабрак-дабрахот, за iм Заратустра, а ззаду ўсiх - ягоны цень. Але нядоўга беглi яны так, бо неўзабаве Заратустра схамянуўся, дайшоў да памяцi сваёй i адразу скiнуў з сябе ўсю прыкрасць i агiду.
"Што, - сказаў ён, - хiба здавён часу не ўбарохтвалiся мы, старыя пустэльнiкi i святыя, у розныя смешныя прыгоды?
Сапраўды, высока ўзрасло ў гэтых гарах неразумства маё! I вось - чую; як тры пары ног трох неразумных вар'ятаў тупацяць следам!
Не, нельга Заратустру баяцца свайго ценю! Аднак, здаецца мне, яго ногi даўжэйшыя за мае".
Сказаў гэта Заратустра, смеючыся вачамi i ўсёй нутробай сваёй, спынiўся i шпарка павярнуўся назад, ледзь не перакулiўшы пры гэтым цень: бо той бег за iм па пятах i да таго ж змогся. Калi Заратустра ўважлiва разгледзеў яго, дык так жахнуўся, быццам знячэўку ўбачыў здань: такi худы, пачарнелы, змардаваны i лядашчы быў яго спадарожнiк.
"Хто ты? - рэзка спытаўся Заратустра. - Што ты тут робiш? I з якое такое рацыi называеш сябе маiм ценем? Ты не падабаешся мне".
"Даруй мне, - адказаў цень, - даруй, што гэта я; ну, а калi я не падабаюся табе, што ж! хвала табе i твайму добраму густу.
Я вандроўнiк, якi прайшоў шмат дарог следам за табою: я заўсёды ў дарозе, але без мэты, без радзiмы, - так што, сапраўды, у многiм я падобны на Вечнага Жыда, толькi што я не вечны i да таго ж не жыд.
Што? Няўжо я павiнен быць увесь час у дарозе? Пацяганы, гнаны, кружляны ўсякiм ветрам? О зямля, занадта круглая ты мне зрабiлася!
Я пабываў ужо на ўсякай паверхнi, засынаў, як стомлены пыл, асядаючы на люстэрках i шыбах: у мяне толькi забiраюць i нiчога мне не даюць, а я чэзну я амаль зраўняўся з ценем.
Але за табою, о Заратустра, я бег i бадзяўся, а калi часам i хаваўся ад цябе, дык усё-такi быў тваiм ценем: дзе б ты нi сеў, садзiўся i я.
З табою абышоў я сама далёкiя i халодныя светы, падобны на прывiд, якi бяжыць па сваёй волi па снезе i па заснежаных дахах.
З табою iмкнуся я да ўсяго забароненага, благога, далёкага: i калi ёсць у мяне якая-небудзь дабрачыннасць, дык толькi тая, што не баяўся я нiякiх забаронаў.
З табою разбураў я ўсё, што калiсьцi шанавала сэрца маё, усе прымежныя камянi, усiх кумiраў перакульваў я, ганяўся за ўсiмi небяспечнымi жаданнямi; сапраўды, быў час, калi нiводнае злачынства не магло спынiць бегу майго..
З табою я развучыўся верыць у словы, у каштоўнасцi, у вялiкiя iмёны. Калi д'ябал скiдае скуру, iмя ягонае цi ж не спадае разам з ёю? Iмя - таксама скура. Магчыма, i сам д'ябал - не болей чым абалонка.
"Няма нiчога праўдзiвага, усё дазволена" - так даводзiў я сабе. У сама халодныя воды кiдаўся я галавою i сэрцам. О, як часта праз гэта стаяў я голы i чырвоны як печаны рак!
Шкада, куды падзелася з мяне ўсё добрае, усякi сорам, вера ў добрых! Дзе тая iлжывая нявiннасць, якая была ў мяне калiсьцi, нявiннасць добрых i iх шляхетнай маны!
Сапраўды, часта-часта iшоў я па пятах за iсцiнай: i вось яна адкiнула мяне. I часта здаралася, што якраз тады, калi я наўмысна хлусiў, я дакранаўся да iсцiны.
Вельмi многае зрабiлася мне ясна, i таму перастала цiкавiць. Памерла ўсё, што я любiў. Як жа цяпер мне любiць сябе?
"Жыць, каб жыццё было радасцю, альбо зусiм не жыць" - так хачу я, так хоча i праведнiк. Але шкада! Цi ёсць яшчэ ў мяне радасць?
Цi ёсць у мяне мэта? Тая гавань, да якое ляцiць мой ветразь?
Вецер у дарогу? О, толькi той, хто ведае, куды плыве, ведае, якi вецер - у дарогу, якi нясе ў мора.
Што ж яшчэ засталося ў мяне? - Стомленае, дзёрзкае сэрца; нясталая воля; панiклыя крылы; змуляны хрыбет.
А пошукi маёй радзiмы! О Заратустра, ты ведаеш, што пошукi гэтыя былi цяжкiм выпрабаваннем, i вось растае мая сiла.
"Дзе ж мой дом?" - пра гэта i пытаўся я i нястомна шукаў яго, але так i не знайшоў. О вечнае "Усюды", вечнае "Нiдзе", о вечнае "Марна"!
Так гаварыў цень, i выцягваўся твар у Заратустры ад яго слоў. "Так, ты мой цень! - вымавiў ён нарэшце жалобна.
Немалая небяспека пагражае табе, ты, вольны дух i вандроўнiк! Кепскi выдаўся табе дзень: глядзi, каб не дагнаў цябе яшчэ горшы вечар!
Такiя валацугi, як ты, канчаюць так, што нават турма здаецца iм шчасцем. Цi бачыў ты калi, як спяць злачынцы ў вязнiцы? Яны спяць спакойна, цешацца такой нязвыклай у iх бяспекаю.
Сцеражыся, каб урэшце не захапiла цябе якая-небудзь вузкая вера, прывiд нерухомы i суровы! Бо вось ужо i цяпер цябе спакушае i паняверыць усё абмежаванае i непарушнае.
Ты страцiў мэту: шкада, як знябыцца, як пазбыцца табе гэтай страты? Разам з мэтаю ты страцiў i шлях?
Нябогi бадзяга, летуценнiк, стомленая матылка! Цi не хочаш ты на гэты вечар здабыць прыстанак i спакой? Iдзi ж наверх у маю пячору!
Вось дарога, яна завядзе да пячоры. А я спяшаюся i пакiну цябе. I быццам ужо нейкi цень насоўваецца на мяне.
Каб зноў засвятлела вакол мяне, пайду далей адзiн. Бадзёрасць i радасць, а няхай жа яны будуць са мною ў дарозе! А ўвечары ў мяне будуць танцы!.."
Так сказаў Заратустра.
Аполуднi
А Заратустра ўсё бег i нiкога больш не сустракаў. Шмат гадзiн быў ён адзiн, знаходзiў сябе зноў i зноў, сёрбаў сваю адзiноту, цешыўся асалодай i думаў пра розныя добрыя рэчы. Але аполуднi, калi сонца стаяла проста над галавой, ён праходзiў каля старадрэвiны, крывое, з гузаватымi сукамi, любоўна i шчодра ўвiтае вiнаграднай лазой i схаванае ёю ад самое сябе: сакавiтыя жоўтыя гронкi звiсалi з дрэва на спакусу дарожнiку. Заратустра ўжо хацеў быў спатолiць лёгкую смагу i нават працягнуў быў руку па гронку, калi iншае, мацнейшае жаданне апанавала яго, захацелася яму легчы апоўднi ў зацiшку дрэва i заснуць.
Так ён i зрабiў; i як толькi лёг сярод таямнiчай цiшынi разнатраўя, адразу забыўся пра смагу i заснуў. Бо, як кажа Заратустрава прымаўка, патрэба за патрэбу патрэбнейшая. Але вочы яго не спалi: не маглi яны наталiцца раскошаю дрэва i любоўю лазы вiнаграднай i нахвалiцца iмi. А засынаючы, так казаў Заратустра сэрцу свайму:
"Цiха! Цiха! У гэтую хвiлiну свет цi ж зрабiўся дасканалы? Што са мною?
Як пяшчотны вятрэц нябачна скача па цiхiм, гладкiм моры, лёгкi, быццам пёрка, так сон скача па мне.
- Предыдущая
- 63/76
- Следующая