Выбрать книгу по жанру
Фантастика и фэнтези
- Боевая фантастика
- Героическая фантастика
- Городское фэнтези
- Готический роман
- Детективная фантастика
- Ироническая фантастика
- Ироническое фэнтези
- Историческое фэнтези
- Киберпанк
- Космическая фантастика
- Космоопера
- ЛитРПГ
- Мистика
- Научная фантастика
- Ненаучная фантастика
- Попаданцы
- Постапокалипсис
- Сказочная фантастика
- Социально-философская фантастика
- Стимпанк
- Технофэнтези
- Ужасы и мистика
- Фантастика: прочее
- Фэнтези
- Эпическая фантастика
- Юмористическая фантастика
- Юмористическое фэнтези
- Альтернативная история
Детективы и триллеры
- Боевики
- Дамский детективный роман
- Иронические детективы
- Исторические детективы
- Классические детективы
- Криминальные детективы
- Крутой детектив
- Маньяки
- Медицинский триллер
- Политические детективы
- Полицейские детективы
- Прочие Детективы
- Триллеры
- Шпионские детективы
Проза
- Афоризмы
- Военная проза
- Историческая проза
- Классическая проза
- Контркультура
- Магический реализм
- Новелла
- Повесть
- Проза прочее
- Рассказ
- Роман
- Русская классическая проза
- Семейный роман/Семейная сага
- Сентиментальная проза
- Советская классическая проза
- Современная проза
- Эпистолярная проза
- Эссе, очерк, этюд, набросок
- Феерия
Любовные романы
- Исторические любовные романы
- Короткие любовные романы
- Любовно-фантастические романы
- Остросюжетные любовные романы
- Порно
- Прочие любовные романы
- Слеш
- Современные любовные романы
- Эротика
- Фемслеш
Приключения
- Вестерны
- Исторические приключения
- Морские приключения
- Приключения про индейцев
- Природа и животные
- Прочие приключения
- Путешествия и география
Детские
- Детская образовательная литература
- Детская проза
- Детская фантастика
- Детские остросюжетные
- Детские приключения
- Детские стихи
- Детский фольклор
- Книга-игра
- Прочая детская литература
- Сказки
Поэзия и драматургия
- Басни
- Верлибры
- Визуальная поэзия
- В стихах
- Драматургия
- Лирика
- Палиндромы
- Песенная поэзия
- Поэзия
- Экспериментальная поэзия
- Эпическая поэзия
Старинная литература
- Античная литература
- Древневосточная литература
- Древнерусская литература
- Европейская старинная литература
- Мифы. Легенды. Эпос
- Прочая старинная литература
Научно-образовательная
- Альтернативная медицина
- Астрономия и космос
- Биология
- Биофизика
- Биохимия
- Ботаника
- Ветеринария
- Военная история
- Геология и география
- Государство и право
- Детская психология
- Зоология
- Иностранные языки
- История
- Культурология
- Литературоведение
- Математика
- Медицина
- Обществознание
- Органическая химия
- Педагогика
- Политика
- Прочая научная литература
- Психология
- Психотерапия и консультирование
- Религиоведение
- Рефераты
- Секс и семейная психология
- Технические науки
- Учебники
- Физика
- Физическая химия
- Философия
- Химия
- Шпаргалки
- Экология
- Юриспруденция
- Языкознание
- Аналитическая химия
Компьютеры и интернет
- Базы данных
- Интернет
- Компьютерное «железо»
- ОС и сети
- Программирование
- Программное обеспечение
- Прочая компьютерная литература
Справочная литература
Документальная литература
- Биографии и мемуары
- Военная документалистика
- Искусство и Дизайн
- Критика
- Научпоп
- Прочая документальная литература
- Публицистика
Религия и духовность
- Астрология
- Индуизм
- Православие
- Протестантизм
- Прочая религиозная литература
- Религия
- Самосовершенствование
- Христианство
- Эзотерика
- Язычество
- Хиромантия
Юмор
Дом и семья
- Домашние животные
- Здоровье и красота
- Кулинария
- Прочее домоводство
- Развлечения
- Сад и огород
- Сделай сам
- Спорт
- Хобби и ремесла
- Эротика и секс
Деловая литература
- Банковское дело
- Внешнеэкономическая деятельность
- Деловая литература
- Делопроизводство
- Корпоративная культура
- Личные финансы
- Малый бизнес
- Маркетинг, PR, реклама
- О бизнесе популярно
- Поиск работы, карьера
- Торговля
- Управление, подбор персонала
- Ценные бумаги, инвестиции
- Экономика
Жанр не определен
Техника
Прочее
Драматургия
Фольклор
Военное дело
Пан Лес - Сыс Анатоль - Страница 1
Анатоль Сыс
Пан Лес
Неапаленая купіна[1]
Калі я быў малы, дык часта думаў, чаму ў мяне маці такая старая і непрыгожая, а аднойчы адважыўся запытацца пра яе шнары на твары, якія глыбока ў душы любіў, якія тысячы разоў цалаваў.
— Ох, сынок мой! Гэта ж здарыўся пажар, і яшчэ з адной жанчынай абгарэлі крэпка. Жанчына тая памерла. I ў мяне былі абпаленыя і рукі, і грудзі, і твар… I была я цяжарная табою, сынок мой, і ўсе казалі, гэта я даведалася потым, што ці я памру, ці дзіця народзіцца мёртвым. Аж нарадзіла я цябе, сынок мой, жывенькага, толькі на твары была чырвоная плямінка. Я думала, сьлед ад пажару, аж аклямаўся ты трохі, і яна зьнікла, сынок мой. А была я прыгожая да пажару. Ды хіба ў непрыгожай маці мог нарадзіцца такі сынок мой?..
Як сьвятарны абраз, людзі вынесьлі маці з пажару, бы вужаку, маланку аддзёрлі ад белых грудзей, каб суцішыць пакуты, паклалі пад цёмную хмару і, каб смагу спатоліць, размову вялі аб вадзе, а яшчэ гаварылі: Пярун выбірае шчасьлівых. маці верыла людзям, на шчасьце, цяжарная мной, і шаптала замову: калюжыны — гадам вашывым, полю жытняму — дожджык, а рэчка — крывінцы маёй… Бы вужака, маланка смактала у полымя грудзі і плявала адрыжкі на самых прыгожых жанчын, Неапаленай Купіне — маці — маліліся людзі, і пачуў я ва ўлоньні: з пакуты народзіцца Сын… Неапаленай Купіне — маці — малюся адзінай, я ўсмактаў з малаком і любоў, і праклёны яе: хто плюе на жанчыну — той нелюдзь плюе на Радзіму, хто гандлюе сьвятыняй — той маці сваю прадае.Пацеркі
Гэтыя драўляныя пацеркі з шыі маёй бабулі насампраўдзе бурштынавыя. Штоночы яны падкочваюцца да маёй галавы і самотным голасам пытаюцца пра сваю гаспадыню. Адчуваю, як мяне пранізваюць бурштынавыя промні, і я, зачараваны, узіраюся ў іх мэту, а там немаўлячы беларусік у прыполе сівой бабулі гуляе бурштынавымі маністкамі. — А ў перапёлкі галоўка баліць… — замест калыханкі сьпявае яму бабуля. — А ў перапёлкі ручкі баляць… Хлапчанё засынае і ўсё жыцьцё задумваецца пра гаротніцу-перапёлку. …Гэныя драўляныя пацеркі насампраўдзе бурштынавыя. Іх згубіла перапёлка, калі нагнулася расы папіць…*** Поле поле ў німбах сланечнікаў сланечнікаў…
Поле поле ў німбах сланечнікаў сланечнікаў жоўты жоўты вецер пчолаў лашчыць лашчыць страшна страшна страшна вее вее вее жоўтым жоўтым жоўтым ветрам ветрам ветрам ходзіць ходзіць ходзіць полем вечнасьць вечнасьць пчолы пчолы пчолы джаляць маці маці ў вочы вочы вочы па шчоках сьцякаюць сьлёзы сьлёзы сьлёзы сьлёзы сьлёзы сьлёзы сьлёзы сьлёзы сьлёзы сьлёзы сьлёзы сьлёзы*** Радзіма пачынаецца з жанчыны…
Радзіма пачынаецца з жанчыны. Я гэта адчуваў, а ўразумець яшчэ ня мог — дзіцём шчапаў лучыну, каб хворую матулю адагрэць, і разам зь ёй да позьняе гадзіны мы слухалі трывожна крыгалом, ня ведаў я, што грэў тады Радзіму і не падманным, а жывым агнём.Дзед перад сьмерцю
Ён свае ногі дажыў…
Са слоў майго бацькі Ён свае ногі дажыў, сьляды, як сьліну ваўчыцы, скаўталі сьнягі, лаўжы — маўчыце пра гэта, ваўчыцы. Маўчыце, як пахне ён, ня рушце зубамі полы — матуля трапала лён, каб справіць чугай да Міколы. Забудзьце, як пахне ён, карстагі — яшчэ карыты, прысьніце, ваўчыцы, сон, што вы на зіму ўсю сыты. Ня слухайце поўсьцю лес, ён вам цераз поле ня чутны, ён толькі што з крушвіцы зьлез, такі барадаты і цудны. Масьніцы на сто сукоў скрыпяць пад яго нагамі, кашара на трох быкоў — бярыце, ваўкі, быкамі, пакіньце яго сьляды — чаўны пагудастых кроснаў. Кажух, як алень руды, маячыць у шчыльных соснах. За лесам па пояс сьнег, за лесам поле памерла. Ваўчыцы галоднай сьмех у гурбах захрас па горла. А ён, як у сенакос свой клін адбрыдаў калісьці, над сьнегам нагу занёс, над полем насьпех памаліўся. Дарога у белы сьвет — уцёкі ад шэрай ваўчыцы, што носам у цёплы сьлед, бы лапамі ў куст чарніцы. Вось поле б змагці наўпрост да пчол у глухіх калодах. Там пахне ня кнотам воск, а мёдам.Рай
Самыя вясёлыя і галасістыя салаўі — на вясковых могілках. Напэўна, таму, што і днююць, і начуюць ня ў гнёздах, а ў душах маіх спрахлых дзядоў. Яны ж, як сьведчыць тутэйшы народ, былі самымі жыцьцярадаснымі і жартаўлівымі людзьмі на Палесьсі. I бярозы тут самыя белыя… Такія белыя, што ўначы здаюцца прывідамі. Дзяды і нават божышчы маіх дзядоў, як тварамі, так і думамі, былі такімі ж сьветлымі. I толькі жвір на вясковых могілках калючы і цяжкі, калі прыходзіцца кідаць свае тры жмені наўсьлед нябожчыку, як самыя важныя словы, якія не пасьпеў сказаць яму яшчэ учора. Жыве старэнькая бабулька каля самых могілак. Яна іх называе не інакш як раем і ўсё часьцей і часьцей думае пра яго. «Чаму?» — неяк запытаўся ў яе. «Таму што ў пекле ўжо нажылася».- 1/17
- Следующая