Выбрать книгу по жанру
Фантастика и фэнтези
- Боевая фантастика
- Героическая фантастика
- Городское фэнтези
- Готический роман
- Детективная фантастика
- Ироническая фантастика
- Ироническое фэнтези
- Историческое фэнтези
- Киберпанк
- Космическая фантастика
- Космоопера
- ЛитРПГ
- Мистика
- Научная фантастика
- Ненаучная фантастика
- Попаданцы
- Постапокалипсис
- Сказочная фантастика
- Социально-философская фантастика
- Стимпанк
- Технофэнтези
- Ужасы и мистика
- Фантастика: прочее
- Фэнтези
- Эпическая фантастика
- Юмористическая фантастика
- Юмористическое фэнтези
- Альтернативная история
Детективы и триллеры
- Боевики
- Дамский детективный роман
- Иронические детективы
- Исторические детективы
- Классические детективы
- Криминальные детективы
- Крутой детектив
- Маньяки
- Медицинский триллер
- Политические детективы
- Полицейские детективы
- Прочие Детективы
- Триллеры
- Шпионские детективы
Проза
- Афоризмы
- Военная проза
- Историческая проза
- Классическая проза
- Контркультура
- Магический реализм
- Новелла
- Повесть
- Проза прочее
- Рассказ
- Роман
- Русская классическая проза
- Семейный роман/Семейная сага
- Сентиментальная проза
- Советская классическая проза
- Современная проза
- Эпистолярная проза
- Эссе, очерк, этюд, набросок
- Феерия
Любовные романы
- Исторические любовные романы
- Короткие любовные романы
- Любовно-фантастические романы
- Остросюжетные любовные романы
- Порно
- Прочие любовные романы
- Слеш
- Современные любовные романы
- Эротика
- Фемслеш
Приключения
- Вестерны
- Исторические приключения
- Морские приключения
- Приключения про индейцев
- Природа и животные
- Прочие приключения
- Путешествия и география
Детские
- Детская образовательная литература
- Детская проза
- Детская фантастика
- Детские остросюжетные
- Детские приключения
- Детские стихи
- Детский фольклор
- Книга-игра
- Прочая детская литература
- Сказки
Поэзия и драматургия
- Басни
- Верлибры
- Визуальная поэзия
- В стихах
- Драматургия
- Лирика
- Палиндромы
- Песенная поэзия
- Поэзия
- Экспериментальная поэзия
- Эпическая поэзия
Старинная литература
- Античная литература
- Древневосточная литература
- Древнерусская литература
- Европейская старинная литература
- Мифы. Легенды. Эпос
- Прочая старинная литература
Научно-образовательная
- Альтернативная медицина
- Астрономия и космос
- Биология
- Биофизика
- Биохимия
- Ботаника
- Ветеринария
- Военная история
- Геология и география
- Государство и право
- Детская психология
- Зоология
- Иностранные языки
- История
- Культурология
- Литературоведение
- Математика
- Медицина
- Обществознание
- Органическая химия
- Педагогика
- Политика
- Прочая научная литература
- Психология
- Психотерапия и консультирование
- Религиоведение
- Рефераты
- Секс и семейная психология
- Технические науки
- Учебники
- Физика
- Физическая химия
- Философия
- Химия
- Шпаргалки
- Экология
- Юриспруденция
- Языкознание
- Аналитическая химия
Компьютеры и интернет
- Базы данных
- Интернет
- Компьютерное «железо»
- ОС и сети
- Программирование
- Программное обеспечение
- Прочая компьютерная литература
Справочная литература
Документальная литература
- Биографии и мемуары
- Военная документалистика
- Искусство и Дизайн
- Критика
- Научпоп
- Прочая документальная литература
- Публицистика
Религия и духовность
- Астрология
- Индуизм
- Православие
- Протестантизм
- Прочая религиозная литература
- Религия
- Самосовершенствование
- Христианство
- Эзотерика
- Язычество
- Хиромантия
Юмор
Дом и семья
- Домашние животные
- Здоровье и красота
- Кулинария
- Прочее домоводство
- Развлечения
- Сад и огород
- Сделай сам
- Спорт
- Хобби и ремесла
- Эротика и секс
Деловая литература
- Банковское дело
- Внешнеэкономическая деятельность
- Деловая литература
- Делопроизводство
- Корпоративная культура
- Личные финансы
- Малый бизнес
- Маркетинг, PR, реклама
- О бизнесе популярно
- Поиск работы, карьера
- Торговля
- Управление, подбор персонала
- Ценные бумаги, инвестиции
- Экономика
Жанр не определен
Техника
Прочее
Драматургия
Фольклор
Военное дело
Казкi (на белорусском языке) - Гримм братья Якоб и Вильгельм - Страница 41
Ганс сказаў:
- Дальбог, абавязкова спытаюся!
I перанёс яго чалавек на плячах цераз раку. Нарэшце прыйшоў Ганс да хаты птушкi Грыфа, але была ў хаце толькi ягоная жонка; а Грыфа-птушкi не было. I спыталася Грыфава жонка, што яму трэба? Ганс усё распавёў: што, маўляў, патрэбна яму пяро з крыла птушкi Грыфа; i хацеў бы ён яшчэ задаць яму пытаннi людзей, якiх ён напаткаў па дарозе: што згублены, маўляў, у адным замку ключ ад куфэрка з грашыма, i трэба спытацца ў Грыфа, дзе яго знайсцi; а ў другiм замку гаспадарова дачка хварэе, i анiхто не ведае, як яе вылекаваць; i што ёсць на рацэ перавозчык, дык чаму ён павiнен бясконца пераносiць людзей цераз раку на сабе.
I кажа жонка птушкi Грыфа:
- Доўга, любы мой дружа, нельга з птушкай Грыфам гутарыць ахрышчанаму чалавеку, бо ён з'ядае iх усiх! Калi птушка Грыф вернецца, ты схавайся пад ложак, ды ляжы там; я буду пытацца ў яго, а ты адказы ягоныя ўважлiва слухай, а ўначы, калi ён будзе моцна спаць, ты i вырвi ў яго пяро з крыла.
Ганс так i зрабiў, забраўся пад ложак ды лёг там. Пад вечар вярнуўся Грыф-птушка дадому, i толькi ўвайшоў у пакой, кажа да жонкi:
- Жонка, чую-чую ахрышчанага чалавека.
- Так, - кажа жонка, - быў тут адзiн такi ды пайшоў.
I птушка Грыф змоўк, нiчога не сказаўшы на гэта. А ўначы, ледзь толькi ён моцна заснуў i захроп, вылез Ганс з-пад ложка ды вырваў у яго пяро з крыла.
Раптам прачнуўся птушка Грыф i кажа:
- Жонка, я чую ахрышчанага чалавека i мне здаецца, што нехта мяне па крыле драпнуў.
Кажа жонка:
- Гэта, вiдаць, табе саснiлася, - я ўжо казала табе: быў тут адзiн ахрышчаны, ды пайшоў. Ён расказваў мне пра ўсялякую ўсялячыну. Быццам у нейкiм замку ключ згубiўся ад куфэрачка з грашыма, i анiяк не могуць яго знайсцi.
- Вось дурнi! - сказаў Грыф-птушка. - Ключ жа ляжыць пад парогам за дзвярыма ў драўлянай хаце.
- I расказваў ён мне яшчэ, што ў адным замку дачка гаспадароў хварэе i не могуць знайсцi сродку, каб яе вылекаваць.
- Вось жа дурнi! - сказаў Грыф-птушка. - Гэта ж сядзiць пад парогам у склепе рапуха, ёсць у яе там гняздо, яна звiла яго з валасоў той дзяўчыны. Трэба валасы гэтыя ў рапухi забраць, i дзяўчына зноў будзе здаровая.
- Ды яшчэ расказваў ён, што недзе чалавек замест парому на плячах людзей пераносiць цераз раку.
- Вось дурань! - сказаў Грыф-птушка. - Варта яму ўсяго толькi аднаго з сябе скiнуць, i не будзе ён болей нiколi пераносiць нiкога.
Ледзь толькi ўзялося на свiтанак, узняўся Грыф-птушка ды паляцеў. Вылез Ганс з-пад ложка, узяў з сабой цудоўнае пяро ды ўсё добра запомнiў, што казаў Грыф-птушка - i пра ключ, i пра хворую дзяўчыну ў замку, i пра перавозчыка. А Грыфава жонка ўсё гэта яму яшчэ раз паўтарыла, каб ён не забыў чаго. Потым ён зноў падаўся ў дарогу. Але спачатку прыйшоў на раку да перавозчыка, i калi той спытаўся, што адказаў Грыф-птушка, Ганс сказаў:
- Ты спачатку мяне перанясi, а потым я табе скажу.
Перанёс яго на другi бераг перавозчык, i сказаў яму Ганс, што варта яму ўсяго толькi аднаго скiнуць з сябе ў ваду, i яму нiкога больш пераносiць не давядзецца. Дужа ўзрадаваўся перавозчык i прапанаваў| яму ва ўдзячнасць перанесцi яго яшчэ раз. Але Ганс адмовiўся. Няхай, маўляў, паберажэ свае сiлы, што ён i гэтым задаволены, - ды пайшоў сабе далей.
Прыйшоў ён да таго замка, дзе была дачка хворая; пасадзiў яе сабе на плечы, бо яна хадзiць сама не ўмела, аднёс яе па прыступках у склеп, выцягнуў жабiна гняздо з-пад нiжняй прыступкi, падаў яго ў рукi хворай, - i яна той жа час акрыяла, саскочыла з ягоных плячэй ды пабегла па прыступках уверх зусiм здаровая. Вялiкая радасць была ў бацькi з маткаю, яны абдарылi Ганса залатымi ды срэбнымi падарункамi i гатовыя былi аддаць яму ўсё, што б ён нi пажадаў.
Прыйшоў Ганс да другога замка i адразу накiраваўся ў драўляную хату, - i сапраўды знайшоў ён там пад парогам ключ i прынёс яго гаспадару замка. I гэты таксама дужа ўзрадаваўся i даў Гансу за гэта ва ўзнагароду шмат золата, што захоўвалася ў яго ў куфэрку, i яшчэ нямала ўсялякага дабра, - кароў, i авечак, i коз.
Калi Ганс вярнуўся з усiмi гэтымi падарункамi - з грашыма, золатам, срэбрам, з каровамi, авечкамi ды козамi, кароль спытаўся ў яго, дзе ён усё гэта здабыў? I Ганс яму распавёў, што птушка Грыф дае кожнаму ўсё, што той пажадае. I падумаў кароль, што i ён мог бы бадай што, атрымаць не меней, i падаўся ў дарогу да птушкi Грыфа. Але калi ён падышоў да перавоза, а пасля Ганса ён з'явiўся туды першы, дык перавозчык адразу ж i скiнуў яго з сябе ў раку, i кароль патануў. А Ганс ажанiўся з каралеўнай i зрабiўся каралём.
МАЛЕНЬКIЯ ЧАЛАВЕЧКI
Жыў на свеце шавец. Грошай у яго зусiм не было. I гэтак ён нарэшце збяднеў, што застаўся ў яго толькi адзiн кавалак скуры на пару ботаў. Выкраiў пад вечар ён з гэтай скуры загатоўкi для ботаў i падумаў: "Лягу я спаць, а заўтра падымуся раней i пашыю боты".
Так ён i зрабiў: лёг i заснуў. А ранiцай прачнуўся, памыўся i хацеў садзiцца за працу - боты шыць. Але глядзiць - работа яго ўжо гатова - пашыты боты.
Вельмi здзiвiўся шавец. Ён не ведаў нават, як такi выпадак можна растлумачыць.
Узяў ён боты i пачаў iх уважлiва разглядваць.
Як добра былi яны пашыты! Нi аднаго шыўка няправiльнага. Адразу было вiдаць, што адмысловы майстар тыя боты шыў. А хутка знайшоўся i пакупнiк на боты. I так яны яму спадабалiся, што заплацiў ён за iх вялiкiя грошы. Змог цяпер шавец купiць сабе скуры на дзве пары ботаў. Скроiў ён вечарам дзве пары i думае: "Лягу я зараз спаць, а ранiцай на зары ўстану i пачну шыць".
Падняўся ён ранiцай, памыўся, глядзiць - гатовы абедзве пары ботаў.
Пакупнiкi зноў хутка знайшлiся. Вельмi iм спадабалiся боты. Заплацiлi яны шаўцу вялiкiя грошы, i змог той купiць сабе скуры на цэлыя чатыры пары ботаў.
На наступную ранiцу i гэтыя чатыры пары былi гатовы.
I так пайшло з гэтага часу кожны дзень. Што скроiць вечарам шавец, тое да ранiцы пашыта ўжо.
Скончылася ў шаўца беднае ды галоднае жыццё.
Аднойчы вечарам скроiў ён, як заўсёды, боты, але перад сном раптам гаворыць сваёй жонцы:
- Слухай, жонка, а што, калi сёння ноччу не класцiся спаць, а паглядзець, хто гэта нам боты шые?
Жонка абрадавалася i сказала:
- Зразумела, не будзем класцiся, давай паглядзiм.
Запалiла жонка свечку на стале, потым схавалiся яны ў кутку пад адзеннем i пачалi чакаць.
- Предыдущая
- 41/72
- Следующая