Выбрать книгу по жанру
Фантастика и фэнтези
- Боевая фантастика
- Героическая фантастика
- Городское фэнтези
- Готический роман
- Детективная фантастика
- Ироническая фантастика
- Ироническое фэнтези
- Историческое фэнтези
- Киберпанк
- Космическая фантастика
- Космоопера
- ЛитРПГ
- Мистика
- Научная фантастика
- Ненаучная фантастика
- Попаданцы
- Постапокалипсис
- Сказочная фантастика
- Социально-философская фантастика
- Стимпанк
- Технофэнтези
- Ужасы и мистика
- Фантастика: прочее
- Фэнтези
- Эпическая фантастика
- Юмористическая фантастика
- Юмористическое фэнтези
- Альтернативная история
Детективы и триллеры
- Боевики
- Дамский детективный роман
- Иронические детективы
- Исторические детективы
- Классические детективы
- Криминальные детективы
- Крутой детектив
- Маньяки
- Медицинский триллер
- Политические детективы
- Полицейские детективы
- Прочие Детективы
- Триллеры
- Шпионские детективы
Проза
- Афоризмы
- Военная проза
- Историческая проза
- Классическая проза
- Контркультура
- Магический реализм
- Новелла
- Повесть
- Проза прочее
- Рассказ
- Роман
- Русская классическая проза
- Семейный роман/Семейная сага
- Сентиментальная проза
- Советская классическая проза
- Современная проза
- Эпистолярная проза
- Эссе, очерк, этюд, набросок
- Феерия
Любовные романы
- Исторические любовные романы
- Короткие любовные романы
- Любовно-фантастические романы
- Остросюжетные любовные романы
- Порно
- Прочие любовные романы
- Слеш
- Современные любовные романы
- Эротика
- Фемслеш
Приключения
- Вестерны
- Исторические приключения
- Морские приключения
- Приключения про индейцев
- Природа и животные
- Прочие приключения
- Путешествия и география
Детские
- Детская образовательная литература
- Детская проза
- Детская фантастика
- Детские остросюжетные
- Детские приключения
- Детские стихи
- Детский фольклор
- Книга-игра
- Прочая детская литература
- Сказки
Поэзия и драматургия
- Басни
- Верлибры
- Визуальная поэзия
- В стихах
- Драматургия
- Лирика
- Палиндромы
- Песенная поэзия
- Поэзия
- Экспериментальная поэзия
- Эпическая поэзия
Старинная литература
- Античная литература
- Древневосточная литература
- Древнерусская литература
- Европейская старинная литература
- Мифы. Легенды. Эпос
- Прочая старинная литература
Научно-образовательная
- Альтернативная медицина
- Астрономия и космос
- Биология
- Биофизика
- Биохимия
- Ботаника
- Ветеринария
- Военная история
- Геология и география
- Государство и право
- Детская психология
- Зоология
- Иностранные языки
- История
- Культурология
- Литературоведение
- Математика
- Медицина
- Обществознание
- Органическая химия
- Педагогика
- Политика
- Прочая научная литература
- Психология
- Психотерапия и консультирование
- Религиоведение
- Рефераты
- Секс и семейная психология
- Технические науки
- Учебники
- Физика
- Физическая химия
- Философия
- Химия
- Шпаргалки
- Экология
- Юриспруденция
- Языкознание
- Аналитическая химия
Компьютеры и интернет
- Базы данных
- Интернет
- Компьютерное «железо»
- ОС и сети
- Программирование
- Программное обеспечение
- Прочая компьютерная литература
Справочная литература
Документальная литература
- Биографии и мемуары
- Военная документалистика
- Искусство и Дизайн
- Критика
- Научпоп
- Прочая документальная литература
- Публицистика
Религия и духовность
- Астрология
- Индуизм
- Православие
- Протестантизм
- Прочая религиозная литература
- Религия
- Самосовершенствование
- Христианство
- Эзотерика
- Язычество
- Хиромантия
Юмор
Дом и семья
- Домашние животные
- Здоровье и красота
- Кулинария
- Прочее домоводство
- Развлечения
- Сад и огород
- Сделай сам
- Спорт
- Хобби и ремесла
- Эротика и секс
Деловая литература
- Банковское дело
- Внешнеэкономическая деятельность
- Деловая литература
- Делопроизводство
- Корпоративная культура
- Личные финансы
- Малый бизнес
- Маркетинг, PR, реклама
- О бизнесе популярно
- Поиск работы, карьера
- Торговля
- Управление, подбор персонала
- Ценные бумаги, инвестиции
- Экономика
Жанр не определен
Техника
Прочее
Драматургия
Фольклор
Военное дело
Казкi (на белорусском языке) - Гримм братья Якоб и Вильгельм - Страница 53
I адказалi яны:
- Недалёка адсюль знаходзiцца вёска, дзе мы шмат разоў ужо курэй цягалi; дарогу туды мы вам пакажам.
Пайшлi паляўнiчыя ў тую вёску, купiлi сабе сёе-тое паесцi, загадалi накармiць i сваiх звяроў ды падалiся далей. Лiсянятам усе мясцiны тут былi добра знаёмыя, дзе якiя двары з курамi знаходзяцца, i яны маглi ўсё падказаць паляўнiчым.
Хадзiлi-блукалi паляўнiчыя па розных мясцiнах, але нiдзе не маглi знайсцi сабе такой службы, каб застацца ўсiм разам. Тады яны i кажуць:
- Давядзецца нам расстацца, iнакш нiчога не будзе.
Падзялiлi яны звяроў памiж сабой, - i кожны з iх атрымаў па iльвяняцi, мядзведзяняцi, ваўчаняцi, лiсяняцi ды зайчыку. Потым яны развiталiся, паабяцалi любiць адзiн аднаго братняй любоўю да самае смерцi, уторкнулi ў дрэва нож, якi даў iм прыёмны бацька, i вось пайшоў адзiн на ўсход, а другi на захад.
Прыйшоў малодшы брат са сваiмi звярамi ў горад, i было ў тым горадзе ўсё чорным крэпам абцягнута. Зайшоў ён у карчму i спытаўся ў гаспадара, цi не можа той даць прытулак ягоным звярам. Адвёў гаспадар iх у стайню, а была там у сцяне дзiра; вылез заяц вонкi i прыцягнуў сабе качан капусты, а лiсiца прынесла курыцу, з'ела яе i ўзялася за пеўнiка. А воўк, мядзведзяня ды львяня былi большыя i вылезцi не маглi. Прапанаваў гаспадар вывесцi звяроў туды, дзе ляжала ў той час на траве карова, няхай, маўляў, удосталь там наядуцца. Накармiў паляўнiчы сваiх звяроў ды пытаецца потым у гаспадара:
- Чаму гэта ўвесь горад чорным крэпам абцягнуты?
Адказаў гаспадар:
- Таму, што заўтра павiнна памерцi адзiная дачка караля.
Пытаецца паляўнiчы:
- Хiба яна смяротна хворая?
- Не, - адказаў гаспадар, - яна зусiм здаровая, але павiнна памерцi.
- Як жа гэта так? - спытаўся паляўнiчы.
- Ды вось стаiць за горадам высокая гара, i жыве на ёй дракон; i кожны год абавязаны аддаваць яму бязвiнную дзяўчыну, iнакш ён спустошыць усю нашу краiну. Яму аддалi ўжо ўсiх дзяўчат, i не засталося нiводнай, акрамя каралеўны; але чакаць лiтасцi не даводзiцца, яе павiнны аддаць заўтра дракону.
Паляўнiчы сказаў:
- А чаму ж не заб'юць дракона?
- Эт, - адказаў гаспадар, - колькi ўжо рыцараў спрабавала гэта зрабiць, але ўсе жыццём сваiм расплацiлiся; кароль абяцаў таму, хто адолее дракона, аддаць сваю дачку за жонку, а пасля смерцi сваёй i ўсё каралеўства.
Нiчога не сказаў на гэта паляўнiчы, але наступнае ранiцы ўзяў ён сваiх звяроў i падняўся разам з iмi на Драконаву гару. Стаяў на яе вяршыне невялiкi хорам, на алтары было тры чашы з вiном, i было на iх напiсана: "Хто гэтыя чашы вып'е, стане самым магутным чалавекам на свеце i авалодае мячом, што закапаны перад парогам ля дзвярэй".
Паляўнiчы з чашаў гэтых пiць не стаў, выйшаў адтуль i знайшоў у зямлi меч, але не змог яго i з месца скрануць. Ён вярнуўся назад, выпiў чашы i стаў раптам такi магутны, што змог ужо меч падняць, трымаючы яго ў руцэ, ды iм размахваць.
Надышоў час, калi дзяўчына павiнна была быць выдадзена дракону, i яе праводзiлi кароль, маршал i прыдворныя. Убачыла дзяўчына здалёк на вяршыне Драконавай гары паляўнiчага ды падумала, што гэта стаiць дракон i яе чакае, i не хацела ўзнiмацца на гару; але, карэшце, давялося ёй узысцi туды мiмаволi, бо iнакш загiнуў бы ўвесь горад. Вярнуўся кароль дадому з прыдворнымi ў вялiкай скрусе, а маршал каралеўскi павiнен быў там застацца ды здаля за ўсiм назiраць.
Узнялася каралеўна на самую вяршыню гары, - i стаяў там не дракон, а малады паляўнiчы; ён суцешыў яе ды сказаў, што хоча яе выратаваць; ён адвёў яе ў хорам ды там замкнуў.
Неўзабаве з'явiўся з вялiкiм шумам сямiгаловы дракон. Убачыў паляўнiчага, здзiвiўся ды кажа:
- Што табе тут, на гары, трэба?
Адказаў паляўнiчы:
- Я хачу з табою бiцца.
Сказаў дракон:
- Не адзiн ужо рыцар тут сваё жыццё паклаў, i з табой я таксама ўпраўлюся, - i ён дыхнуў полымем з усiх сваiх сямi пашчаў.
Загарэлася сухая трава, i давялося б паляўнiчаму ў полымi i дыме задыхнуцца; ды прыбеглi звяры i ўвесь агонь затапталi.
Кiнуўся дракон на паляўнiчага, але паляўнiчы выхапiў свой меч, той засвiстаў у паветры ды знёс дракону тры галавы прэч. Тут раз'юшыўся дракон, узняўся ў паветра i пачаў выкiдваць на паляўнiчага полымя; наважыўся кiнуцца на яго, але паляўнiчы выхапiў зноў меч ды адсек яму яшчэ тры галавы.
Аслабела страшыдла i павалiлася на зямлю, але ўсё-ткi рыхтавалася кiнуцца на паляўнiчага; але той, сабраўшы астатнiя сiлы, адцяў яму хвост. Змагацца паляўнiчы больш не мог, ён паклiкаў сваiх звяроў, - i яны папарвалi дракона на шматкi.
Скончылася бойка, адамкнуў паляўнiчы хорам, бачыць - ляжыць каралеўна на падлозе: са страху ды жаху, пакуль цягнуўся бой, яна страцiла прытомнасць. Ён вынес яе на паветра, i калi яна зноў ачуняла ды адкрыла вочы, ён паказаў ёй пасечанага на кавалкi дракона i сказаў, што яна цяпер выратаваная. Яна ўзрадавалася ды сказала:
- Ты станеш цяпер маiм мужам, мой жа бацька абяцаў выдаць мяне за таго, хто заб'е дракона.
Потым зняла яна з шыi каралавыя каралi ды падзялiла iх ва ўзнагароду памiж звярмi, i дастаўся льву залаты замочак. А сваю насовачку, на якой было вышыта яе iмя, яна падаравала паляўнiчаму. Ён пайшоў i выразаў з сямi драконавых галоў языкi ды загарнуў iх у насовачку, каб лепей iх захаваць.
Пасля таго, як усё гэта здарылася, паляўнiчы, змучаны спякотай ды змаганнем, сказаў да дзяўчыны:
- Мы абое з табой стамiлiся, давай крыху адпачнем.
Яна згадзiлася. Яны леглi на зямлю, i прамовiў паляўнiчы да льва:
- Ты нас ахоўвай, каб у час сну нiхто на нас не напаў, - i яны з дзяўчынай заснулi.
Леў улёгся побач з iмi, каб несцi варту, але ён таксама стамiўся ад бойкi з драконам i таму паклiкаў мядзведзя ды сказаў:
- Кладзiся побач са мной, мне трэба крыху паспаць; калi хто падыдзе, ты мяне пабудзi.
Улёгся мядзведзь побач з iм, але ён таксама стамiўся, паклiкаў ваўка ды сказаў:
- Кладзiся побач са мной, мне трэба крыху паспаць; калi хто падыдзе, ты мяне пабудзi.
Улёгся воўк побач з iм, ён таксама стамiўся, паклiкаў лiсiцу ды сказаў:
- Кладзiся са мной побач, мне трэба крыху паспаць; а калi хто падыдзе, ты мяне пабудзi.
Паклалася з iм побач лiсiца, яна таксама стамiлася, паклiкала зайца ды кажа:
- Кладзiся са мной побач, мне трэба крыху паспаць; калi хто прыдзе ты мяне пабудзi.
- Предыдущая
- 53/72
- Следующая